***
Шмат раз з Кiева дружына
па наведзенай пружыне
к драўлянам з празмернай прагай,
па роснай, раняшнай зары
данiну трэбуя, бярэ.
Кабы ведала дружына ,
як нацягнута пружына,
што вось,вось кранi – парвецца
i паране душы, сэрца.
Але гэта не вядома
i дружына тут, як дома...
Князь Iгар
Грэе сонца. Мучыць смага.
Злая канчаткова прага
Iгара так захапiла
i драўлян яна згубiла.
Князю Iгару ўсё мала,
колькi раз прагнасць вяртала
за падаткамi, ахвярай
у горад раскошны, стары.
Загад жорсткi князя Мала
звар`яцеласць заскакала
i пад гурт драўлян шалёны,
па загаду Мала воi
прывязалi к вершалiнам
ногi Iгара. Злым крыкам
так падбухторвае сябе,
бо з жаха сэрданька замрэ.
Нiцма паперад схiлiлi
хiсткiх дрэваў вершалiны.
Моцна прывязалi ногi.
каб не ведаў больш дарогi.
З дужай крыўды за данiну,
за сталiцу, за радзiму.
Без апоры няма сiлы.
Дрэвы ў неба адпусцiлi .
Узмах! Князь Iгар папалам
на радасць птушкам гургунам.
Мабыць жалю трохi варты,
мабыць спуталi ўсе карты,
нам зараз цяжка зразумець
бо , безумоўна ,смерць ёсць смерць.
А тым больш, калi знянацку
напаткае мацi, бацьку.
Кропка жыцця, кропка шкоды
няма з яе асалоды.
Знячэўку схопiць наўздагад
няма жытла, шум, крык i гвалт.
Попел там, дзе была хата
потым помства i расплата.
Надзея Мала
Iгар знiк.Князя не стала.
Мала мучыла навала
аднавiць сталiцу, хаты,
марыў князь, хоць небагаты.
Аднак , што толку мару снiць?
Знiшчыць хутчэй, чым аднавiць.
Марым лепшае чагосьцi,
тым больш там, дзе ляжаць косьцi
бацькоў,цi дзяцей, цi жонкi
ў зямлi мiлай старонкi.
Шэльмы – ворага напасьцi
разрываюць сум на часцi.
Не падняў кiлiшак брагi
драўляне трэбуюць павагi.
Рашыў жанiць князя Мала,
лагоднасць Вольгi даканала.
Вольга Iгара ўдава
княгiняй iз княгiнь слыла.
Княгiнi Вольгi прыгажосць
для жанiхоў – мара, зайздросць!
Так драўляне разважалi,
запалучыць Вольну дбалi.
Усе драўляне, як адзiн
жадалi, каб iх гаспадзiн
жанiўся на прыгожай, той.
А пасаг – Кiеў з iх зямлёй.
На першы погляд вось
зусiм недаравальна. Мал аб тым
не мог, канешне , марыць князь,
каб не нарушыць зносiн звязь.
А факт ёсць факт, як мае быць
бо цяжка нам цяпер судзiць.
Драўляне людзi спраўныя,
мо думкi даравальныя?.
Другi час i другi нораў,
што не зробiш – просяць хорам!
Свидетельство о публикации №113102304839