Драуляне

Правіў драўлянамі Мал князь
у той сівы даўнішні час.
Цёмны лес, дрыгвяны баган,
быў ім домам, праца – прагай.
Руплівыя, як заўсёды,
палешукі ўсёй пароды.
Лесавік! Табе вядомы
ўсе дрэвы тут знаёмы.
Тут і пчалярства пчалярам,
тут і лаза, і лыка вам.
Вандравалі спраўна ў лесе
людзі звычныя к Палессю.
Свята добра святкавалі
і з ахвотай працавалі.
Жылі-былі не тужылі,
хоць язычнікамі слылі.
А медавуху, як і квас,
запасалі пра запас.
Пасаг дзеўкі сабіралі ,
песні дзіўныя спявалі.
Хлопцы ў лесе палявалі.
Ды пра стрэльбы свае дбалі.
Сувязь воднымі шляхамі
у драўлян з дрыгавічамі
трывала Трыпяць звязала
і адна мова гучала.

Дрыгавічы
Суседзі іх дрыгавічы
галота із галот лічы.
І што самі выраблялі,
толькі тое спажывалі.
Народы, як жылі тады?
Навокал  досыць вады.
На возеры – водны арех,
калонія – запасай мех!
Зараз няма і ўспаміна,
як змянілася Радзіма!
А папараці на вадзе?
Звычайный выгляд. Час ідзе.
Кашы плялі яны з лазы,
хоць ні цвіка і ні касы
дзяружкі, ланцугі, вяроўкі -
да ўсяго была снароўка.
І лыка ліпы ў рамяство,
ўсё ў справу. Што расло
Вопратка. Кашуля, св ітка,
найзграбнейшая намітка,
лапці рознага гатунку,
шлякі вабнага малюнка,
на ручніках, на фартухах,
і на кашулі рукавах.
І на кожным бусел даху,
ды якога няма птаху?
А раслін,звяроў, букашак
ад зубра і да мурашак.
Дрыгавічы. Як мурашы
калі працуюць – ад душы.
Дахі з саломы і трысця,
з дрэва начоўкі для мыцця.
Грэбень, кадкі, міскі, лыжкі,
хаты, ложкі і калыскі.
Працавіт мірны народ!
Уся бяроста ідзе ў ход.
З гліны вырабы рабілі,
рыбу кошыкам лавілі
а жыта вузкай паласой,
збіралі каласы рукай.
Непераборлівы ў ядзе!
Для круп ячмень у ступе таўчэ.
Жорны ладзяць для мукі,
верцяць нагой, як не з рукі.
Што тут рабілі ? Пералік
дзесьці ў мінулым знік.

Мал – князь драўлян
Дзікі час, жыццё сурова,
пра Мала далей размова.
Адважны ў быту і шчыры
жадоў жыць з усімі ў міры.
Ганарыўся князь сям'ёй,
але не вельмi мудрый вой.
Драўлян абажаў Мал князь
Iскарасцень – лiхi быў час-
а драўляная сталiца
князю Iгару ўжо сн iцца
Зусiм з сямейнае нагоды
тут не делалi пагоды:
меў сыночка Мал Дабрыню.
I багацця поўну скрыню,
дачушку малую Малушу.
Як далей заўважыць мушу.
Для Малушы лялькi, цацкi...
Бязумоўна ў гонар бацькi
Малушай названа дзiця.
Пасада бацькi – сэнс жыцця.
Люстэрка Трыпяцi-ракi
звязала моцна берагi,
стэп i дрыгву,i волат лес,
блакiт адвечны шыр нябес.
Назва трыпяць – гэта Прыпяць.
Што рэчак трыжды тут па пяць
у сваё русла- водну гладзь
змагла рака Прыпяць прыняць.
Водны шлях – сувязь жыцця,
сувязь сусвету адкрыцця,
над вершалiнамi прастор,
а ноччу – карагоды зор.
Зоркi над верхалiнамi
з макушкамi iх сiнiмi.
Доўга так жылi цi мала
ў варот бяда чакала.
Калi бачаць людзi шчасце
шыры разяваюць пашчы,
каб тое шчасце праглынуць
i таму сеяць мрак i жудзь.
Кiеву падаткi трэба
Ёсць хлеб, трэба квас да хлеба.
I здаецца ў цёмным лесе,
нават у глухiм Палессе,
не бывае зусiм цiха,
а брыдзе за лiхам лiха.



ii


Рецензии