Коцiк - тоусты жывоцiк

Плача горка малы коцiк:
„Ой, балiць, балiць жывоцiк.
З’еў цяжкога карася,
Спiнку тлустага язя.

Каўбаскi згрыз кавалачак,
Ды кукурузных палачак.
Лiзнуў трохi смятанкi
З поўненькай бляшанкi…”

Жывоцiк стаў, як мячык,
А побач мышкi скачуць.
Пытаюць: “ Хочаш смачнага,
З тмiнком сырочка дачнага?”

А коцiк далей енчыць:
„Вось прыйдзе цёмны вечар,
Пад печкай мышкi спяць,
Пачну зноў паляваць.“

Сяргей Брандт, 25.04.2013


Рецензии