Матылёк

Начны цiкавы матылёк
Прыляцеў да нас здалёк.
Над яркай лямпаю ўецца -
Яна Зямлёй яму здаецца.

I як да зор не даляцець,
Калi вартуюць зоркi медзь.
Натхненнем маняць уначы,
Iх нават не пералiчыць.

Згарыць малое ў iмгненне,
Звычайнае кароткае здарэнне.
Абпалiць крыльцы матылёк,
Каб адступiў халодны змрок.

Сяргей Брандт, 07.04.2013


Рецензии