Вiктару Сазонаву

Усё было тут неаднойчы:
Туман над Нёмнам, лістабой,
Гародні шэпты сярод ночы…
Было спрадвек, і ёсьць з табой.

Дальбог, “краёў чужых ня трэба”,
Тут родны кут, тут род, тут Храм…
Ці не таму душа, як неба,
Людскім адкрытая вачам?

Жывеш нязломнаю Каложай,
Паўвеку праўдзіш продкаў чын…
Імя тваё ўсё Пераможа,
Зямлі гальшанскай годны сын.

Усё было тут неаднойчы:
Туман над Нёмнам, лістабой,
Гародні шэпты сярод ночы…
Было спрадвек, і ёсьць з табой.


Рецензии
Дальбог, “краёў чужых ня трэба”,
Тут родны кут, тут род, тут Храм…
Ці не таму душа, як неба,
Людскім адкрытая вачам?
*****
Дзякуй Вам, Сержук!
З павагай,

Игорь Лебедевъ   22.10.2013 13:28     Заявить о нарушении