3. Прыгоды дэтэктыва Бру. Смачнае абрабаванне
Цягнiк ехаў цёмным лесам.
Вез каўбаскi з Данii,
Бо яны там танныя.
Сыр з самога Амстэрдама
I прысмакаў розных самых.
Жоўтага смачнога мёду
Цэлых дзве цяжкiх калоды.
За ўсiм гэтым да Вiльні
Бру сачыць i вельмi пiльна.
Катоў бачыў ён у Брэсце,
Як цяпер усе давезцi?
Каткi з усходняй мафii,
Ужо да нас патрапiлi.
I любяць яны вельмi
Сыр, розныя ванджэннi.
Лес цёмны. Бру здаецца,
Што ўсе вось-вось пачнецца.
Ен рэвальвер свой кратае,
Аўторак, чвэрць дзесятага.
Цягнiчок спынiў свой бег:
„Абрабаванне! Усe на снег!“
I у купэ няўзначай
Каток пружынкай скача.
„Можа спынiш рабаванне?
Мы рашым усе пытаннi!
Вось каўбаска, сыр ды мяска,
Вазьмі трохi, калi ласка!”
„Не расказывай мне байкi,
Аддай усё мяса без утайкi!“
Бру не толькi дэтэктыў -
Бокс-сават, дзюдо, экстрым.
Праз хвiлiнак можа пяць
Усе каткi ў ланцуг ляжаць.
Наш цягнiк далей паехаў,
Мафія ж далася пехам...
Груз для хворык дзетак
Сустрэлi морам кветак.
Прабачцe, калi ласка,
Як вам такая казка?
Сяргей Брандт, 20.03.2013
Свидетельство о публикации №113102200304