Дзяцiнства Рагнеды

Дзяцінства Рагнеды
Зараз размова пра Рагнеду
пойдзе ў аповесці далей,
Полацка палон, нягоду,
за справу з Богам ! І хутчэй.
Пакуль фарбы дастаткова,
імкнецца к лепшаму рука,
птушак спевы чутны знова,
хвалі нясе Дзвіна-рака.
Што стагоддзі захавалі?
Змоў, заваёў і змрочны час...
Уладзімір у запале -
род Рагвалода ледзь не згас.
Першы Рагвалодзе княжа
задавалёны быў і смел,
княжства Полацка, заўважу,
і пакарацца не хацеў.
Шэраг гадоў за годам год -
лятучыя весялушкі.
Меў ганарлівы Рагвалод
двух сыноў, яшчэ дачушку.
Карміцелька дзяцей Амма-
яе жыццё ўсё мітусня -
клопаты мела недарма.
А наўкол трасца і хлусня.
І пазней зазнала беды -
крывавы вотчаны пасаг -
непрыемны так Рагнедзе.
Неверагодны жыцця шлях.
У той час Полацк мацнеў,
гандляры плылі адважна.
Рос з кожным годам і квітнеў
Рагвалода гонар княжы.
З малых год Рагнеда ў хаце
гаспадыняй ганаровай.
Любоў бацькі, любоў маці,
лад жыцця сямі  здоровы.
Кемліва Рагнеда, здольна.
Весялосць жыццё лучыла,
і рупліва , і праворна
Рагнеду семя любіла.
Гоман па лесу, і ў лузе,
што князёўна падрастае,
і падобна яна музе –
кветкай дзіўнай раскв ітае.
Старшых два браты, сяброўкі,
жарт пад сводамі пала
гульні, смех ды голас звонк і.
Такая ў князёўны праца.
Згода лёгкая, святая,
потайкам шэпты ўцішыне,
як і Рагнеда маладая,
любоў блукала на зямле.
Любоў наўкол, любоў у сэрцы,
няма ў жыцці сума, бяды,
па Рагнеды думцы-мерцы
нібы і не цякуць гады.
Асабі ста здольнасць тая.
Гонар годнасці бясспрэчны,
думка пра жыццё кранае
і ўчынкі ўсе сардэчны.
Працяг жыцця ўсяго рода.
Надта свавольнае дзіця.
Дачка-чада Рагвалода,
свавольных дум і пачуцця.
Любіміца. Радасць бацькоў,
света погляд незалежны.
Смех сябровак і братоў,
весел нораў дум бязмежных.
Яе кахалі мал і стар,
любоў сучаснікаў баяр.
Чароўны, абаяльны твар,
недасягальны подых мар,
усё было пры ёй спаўна,
дапамагала ёй Амма.
Жыццё гушкала цудоўна
і да края было поўна.
А гісторыя вядома
пакіне крочачы сляды.
Зграбны постаццю і тваром
князёўны Полацка заўжды.
Прыгажосць Рагнеды чутна
праз змрок стагоддзяў з далячын,
споведзь пра князёў магутных
і захапленне пра жанчын.


Рецензии