Уладзiмеру Някляеву
Крокі супраць долі,
Як недазваленьне
Да лякарні здоліць?
Нават дазваленьне
На з дачкой размову,
Кажуць, на імгненьне
Трэба страціць мову...
Воляю ахвярыць?
Дзе мяжа да кратаў?
Хто тут гаспадарыць –
Дзікуны з гарматай?
Сьнежань, студзень, люты,
Лютыя завеі,
Як цераз пакуты
Зьберагчы надзею?
Зьберагчы надзею
Скрозь раптоўнасьць лесу.
Сакавік. Падзеі.
Памыляцца досыць.
Лепшы час настане,
Веснавы й сьветлы,
Пясьняра вітаю,
Дзеяча, Паэта!
Свидетельство о публикации №113102104063