Матуля
Шэпчуць сэрца й вусны,
Ты – мае прытулак
Сярод цемры хлустнай.
Ты – мае сумленьне,
Беларуска-мацi,
Зь цемры вызваленьне
Разам нам трымацi.
Ты – мая надзея,
Сэраброва зорка,
Шчырая падзея,
Сумная гаворка.
Што цябе хвалюе
Ў цiшэнным ранку?..
Я чамусь малюю
Бела-Партызанку.
Падарунак возьмеш,
Калярову хустку,
I да ганку пойдзеш,
Мацi-беларуска.
На двары дзяўчынка
Сустракае мацi,
Будзе Ляванiнка
Мацi шанавацi.
Дзеўчына хахоча,
Золата ў валосьсi,
Васiльковы вочы,
Сёлета ёй восем.
У руцэ ажына,
Быццам фарба з хусткi...
Моваю адзiнай
Кажуць беларусы:
«Родная матуля!» -
Неўмiручы словы!
Роднаю лiстую
Да матулi мовай.
Свидетельство о публикации №113102103936