Я рамонкавыя зёлкi...
Я рамонкавыя зёлкi
Буду ўранку гатаваць,
I стракатыя вясёлкi
Над краiнай маляваць.
Тое варыва-гарбата
Незвычайны мае смак:
Як салодкага багата –
Дабрабыту добры знак.
Але большасьцю ня цукар
Уладуе пачуцьцём
(Саладжавы смак – то цуда),
Горкi смак – мае жыцьцё.
Горасьць – сябра мой нязьменны,
Ты чаму такi сумны?
Празябаюць на каленах
Бацькаўшчына й сыны.
Цяплыня прабегла сьцiсла,
Зноў гарбату гатаваць,
Смак пачне салёна-кiслы
Неўзабаве панаваць.
Я той смак салёна-кiслы,
Як сьлязовая вада,
Абнаўлю чароўным лiсьцем,
Кабы не было шкада,
Што падманную гарбату
Частуе дасель народ.
Божа, падтрымай да кратаў
Думкi вольнае зварот!
Свидетельство о публикации №113102103866
Але ж у беларускіх Вашых творах гэты прыём ніяк не працуе на верш. Ні адзін зь іх мяне не ўразіў. Як было абмоўлена вышэй, Вашу грамадзянскасьць у вершах я прыймаю, але ж Вашы беларускія вершы, як мастацкі твор - не прыймаю. Чаму? Мне й самаму неяк дзіўна: вось, чытаеш Ваш расейскі верш - болей-меней зразумела, а ў большасьці беларускіх вершаў - думка зацяжарана і недакладная. Ні аднаму Вашаму беларускаму вершу мая душа не адгукнулася. Да доказу, вось некалькі прыкладаў з Вашых вершаў.
Мабыць, верш ,,Маці,, дзе дзевачка Лявонінка. Спачатку Лявонінка дзевачка у Вас. Затым, слупком ніжэй, у першым радку, яна называецца дзеўчынай і ў чацьвёртым радку Вы паведамляеце чытачу, што ёй восем гадкоў. Ня ведаю як у Вашых мясьцінах, а ў нас, колькі сябе помню - за дзеўчыну называлі такую, зь якой і хлопцам ня грэх пагуляць. Вось так.
Затым, вось яшчэ што... у Вас ,,дзеўчына хахоча,,. На нашай мове - дзеўчына смяецца. К ,,вочы,, , у рыфму падайшло бы ,,рагоча,, так ж ужываецца на мове. Яшчэ маецца выраз - ,,лупіць зубы,,. Гэтакае сустракаем у ,,Я рамонкавыя зёлкі..,, - ...Частуе дасель народ.... Расейскаму ,,даселе,, адпавядае беларускае ,,дагэтуль,,
Але адна-дзьве блыхі - гэта, усё ж, дробныя блохі. Галоўная бяда і месца дзе закопана сабака - фразэялогія, якая адказвае за пабудову выразу, якая асабістая даннай мове. Вось працы на гэтай ніве - процьма!
Не падумайце, што я ў стане ментара. Зусім не! Усё вышай моўленае аднашу да сябе. Вам мабыць дзіўна пачуць, але я ўжо 26 год жыву за мяжой Беларусі. Мовы, жывой, народнай, беларускай, для гэтых вось вершаў вельмі-вельмі не хапае. Што з дзяцінства ў галаве засталась, гэта і выцарапываю.
Усё, што сказана гэта не ганьба, не біцьцё па руках. Божа збаў! Тым ніколі не займаўся. Ідэйная накіраванасьць у Вас маецца. Справа за вытрымкай і працавітасьцю. Як прыложыцца адно да другога - будзе Вам пашана на абшары беларускай мовы. Як што не гэтак - прабачце.
Добрай начы!
Михаил Кортелёв 08.04.2016 23:12 Заявить о нарушении