Белая Вежа

Ты мэтою была ў барацьбе,
Твой статут – цьвердыня, незалежнасьць,
Зноў лячу ў думках да цябе,
Беларуская Белая Вежа.

Беласьнежная крыльле бусла
Гладзіць цэглаў бланкову* мярэжу,
Ты заўсёды прыгожай была,
Беларуская Белая Вежа.

На пагорку як пані стаіш,
Абдымае цябе ветрык сьвежы,
Ён пяе. Ты чамусьці маўчыш,
Беларуская Белая Вежа.

Вялізарна, як сто павярхоў,
(Быццам той хмарачос, як належыць),
Стой магутнай мільёны вякоў,
Беларуская Белая Вежа!


бланк (бланкъ)  — зубец замкавай вежы 


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →