У калхозны прагрэс!
Ды толькі бывае,
Абложыць паскуддзе,
Бы воўчая зграя,
Дарогі, законы,
Царкву й установы
І ты - ня прыгонны -
Прасіць іх гатовы,
"Прачніцеся людзі
З мястэчкаў ды сёл
Красы больш ня будзе,
Як ёсць навакол!
Чаму забівае
Нам душы асот,
Ня песьня лунае,
а "ё....й в рот"?
Чаму твае дзеці,
Шукаюць вядома,
Іх долю у свеце?
Ня знойдуць бо дома.
Дзе годнась, дзе мова?
Культура дзе? Святы?
Ўсе дні аднальковы,
Бы з пленума ўзяты,
Дзе план - вышэй Бога,
Дзе людзі - нулі!"
Ў былое дарога!
Па ёй мы брылі,
Вядомыя строгай
КПСС,
Прамою дарогай
У калхозны прагрэс!
Свидетельство о публикации №113102100182