Я пакуль яшчэ чалавек, а не лялька з паперы!

ВЫЯВА: Лялька мастачкі Марыны Бычковай.

Я пакуль яшчэ ўсё – чалавек, а не лялька я – з ваты.
Вы мяне не спазналі зусім, чалавек – не багаты:
І душа ваша – сонная птушка,
І туман засцілае вам вушы...
Я пакуль яшчэ – чалавек, а не лялька я – з ваты!

Так, – я ўсё яшчэ чалавек, – не ў сукенцы кераміка!
Я – жывая душа, ёсць сэрца – гэта вам – для нататніка.
І мне здаецца, што ваша туга –
Прыгарнуць і мяне – змагла...
Але я ўсё яшчэ – чалавек, – не ў сукенцы кераміка.

Я пакуль яшчэ – чалавек, – а не лялька з паперы.
Вось скажы, даражэнькі панове, да якой жа халеры?.. –
І не веру – сваім вачам,
І сябе я табе не прадам...
Я пакуль яшчэ – чалавек, – а не лялька з паперы!

Так, – я ўсё яшчэ чалавек, не  фарфор апрануты.
Няхай –міма прайшоў, – мяне, па шчацэ сцебануў ты...
І, напэўна, так у жыцці стала, –
Людзі добрыя – шчасце праспалі...
Але я пакуль яшчэ – чалавек, не – фарфор апрануты!


Рецензии