Космас

І было шмат ідэй, праўда, шмат.
Нас – было значна менш у працэнтах.
З сабой бралі газеты і мат –
Дзеці прафесароў і дацэнтаў.

Захацелі ідэі штурхнуць:
Іх зашмат было, цяжка данесці,
Цяжка нават было зварухнуць,
І прыйшлося пакінуць іх дзесьці.

І тое, што ледзьве жуем,
У сляпых замерзлых падваротнях
Мат і водгукі ад тэарэм,
Якіх у саміх былі сотні.

Сэрца білася дзіка ад слоў,
Ад акордаў і дотыкаў свету.
А выходзіць, што некалькі моў
Робіць з нас ўсё больш брудных паэтаў.

Нешта мутнае цягнем наверх,
Валачэм па запыленых сходах.
Можа быць, замест ганьбы на смех –
Як вучыла нас маці-прырода.

Рыфмаваць, праўда, зараз не так.
Зараз востра, безапеляцыйна.
Каб апісваць цякучы бардак
Разнастайнасцю зблытаных стыляў.

Падабраць, каб крычала гучней,
Каб малюнак, гельветыкай – подпіс.
І адгэтуль, канешне, пачнем
Наступаць кожным пальцам на космас.


Рецензии