КОТ

Ды  які ж цудоўны  кот
Сустракаў нас ля варот.
Велькі  ды пушысты,
Хвост заўжды  яршысты!
Як  сустрэне   ён   каго,
Спіну  выгне  аж дугой
І  давай  шыпець  змяёй!
Ну а потым-скок на спіну.
Быццам тыгр,зусім не кот!
Кіпцюры  ў ход пускае
І  кусае,  так  кусае!
А як пільна,браткі,сочыць,
І ніхто тут непраскочыць.
І сабак ён не прапусціць,
Калі што,за вуха ўкусіць.
Бы  маланкай ён  ляціць,
Аж зямля пад ім дрыжыць.
А  тады знянацку–скок,
І сядзіць вярхом наш кот!
Ад   нахабнасці такой
Усе сабакі – прама ой!
Паджымаюць,брат,хвасты
І  бягуць,ну хто куды!
Пахаваюцца  ў кут -
Толькі  бачылі  іх тут…
Дый вачам сваім нявераць,
Калі бачаць гэты цуд.
Што за дух усяліўся тут?
Быццам тыгр,але-кашачы,
Задаволены не іначай.
А як горда,браткі,чэша!
Як ён схожы  на  людзей.
Пераможца ж перад  вамі-
Расступіцеся  хутчэй!
Хай  жа  ведаюць  усе,
Што герой  дамоў  ідзе!    


Рецензии