Пралескi для мамы

Праменьчык у святочнай краме
Выбiрае кветкi маме.
Кветак многа ёсць прыгожых,
Крамнiк выбраць дапаможа.

„Руж не трэба! Ёсць пралескi?
Што з пад снегу, на ўзлеску,
Цiха з раўчуком спяваюць.”
„Не, такiх мы не трымаем!

Лiлii ёсць з Эквадора,
Гваздзiкоў пунсовых - мора!
Архiдэi ёсць у краме,
Падары iх сваёй маме!

Там, на гэтым, на ўзлеску,
Снег ляжыць, няма пралесак!
Вось каб дзень свяцiла сонца,
Зямлю грэла ў далонцах.

Вось тады былi бы кветкi,
Iх дарылi б мамам дзеткi.
Ты куды бяжыш, малое?”
„Грэць узлесак, лес ды поле.

Заўтра будуць у краме кветкi,
Тыя, што шукаюць дзеткi!”


Сяргей Брандт,  28.02.2013               


Рецензии