Святочныя пацеркi

 
Дзень ападзе чырвоным лicцем,
А дождж сумотны лес схавае.
Туман густы, амаль пад Чысцю,
Агеньчыкi на пацеркi збiрае.

Для ночкi цёмнай у падарунак -
Прымай, насi аж да свiтання!
Iз зорак складзены малюнак
Табе на памяць пры спатканнi.

Ноч прыме ў немым захапленнi
Лантузiк пацерак святочных.
З дзявочым сцiплым здавальненнем
I развiтацца не захоча.


Cяргей Брандт, 22.09.2012               


Рецензии