На госцi да дзяцiнства

Ля пасадкi стаiць хатка,
Сад маленькi, лiпы, клён.
Надзел зямелькi небагаты,
На iм расце блакiтны лён.

Дажджом дагледжаны акенцы,
Сцяжынка нiткай да ракi.
Кот мышаня шукае ў сенцах:
„Ты iшоў па полю, на цянькi?”

У хаце - печ, стол, адна лава,
Абразчык з часам пачарнеў.
Канапка, шафа зданнем з права,
Смаляк у печцы дагарэў.

Успыхне лямпа малой зоркай,
Накрые стол доўгi абрус.
Пра лес цяжкi i вельмi горкi,
За чарачкай расскажа беларус.

I прамiлькне перад вачамi
Шлях за гадзiну праз гады.
Як мы сардэчна сустракалi,
Як мы прыкметы збераглi.

„Напэўна, болей не сустрэну,
А, ты, заходзь i без мяне...”
Ноч дагарэла лустай шэрай,
Праменчык блiснуў у акне.

„Да пабачэння!” - грымнуць дзверы,
„Бывай!” – працягла рыпне плот.
„Успомнi нас у сваiх вершах,”
У сенцах мне напомнiць кот.

Сяргей  Брандт, 11.06.2013               


Рецензии