Небылiцы ад сарокi-сястрыцы

      



Гарадзiў крот агарод,
Ткалi мышы лапцi.
Не хацеў смятанкi кот
Бо не жыў у хаце.

Таўклi кашу пацучкi,
Для маленькiх дзетак.
Жабы везлi ад ракi
Воз цудоўных кветак.

Упраглiся козы ў плуг,
Каб араць балота.
Рыбы размаўлялi ўслух
З вужам каля плоту.


 Сяргей Брандт, 27.06.2013               


Рецензии