А мне балiць!

Смутак… Сум…
і ўсе пачуцці - адным залпам праглынуць?
Што ж тут робіцца?.. О, людзі…
А што людзі? Хай жывуць.
Сумна ім, і – ў змрочным шляху – крок зрабіць?..
Ці не зрабіць?
І стаяць усе на месцы… А мне што? А мне – баліць!

Неяк горка… ці – салёна? І скрабецца – у душы…
А я веру, браткі, – веру! Веру ў тое – буду жыць!
Мая цяжкая пакута?.. Я знясу яе адна.
Што ж рабіць, – калі людзямі мяне маці пракляла?

Вельмі горача… мне – душна і – турбуюся штодня.
І што стала з маім лёсам? І чаму жыву адна?
Але кажуць, (няхай ціха), – што ўжо хутка прыдзе час.
І мой Родны Край – Радзіма – стане зоркай для ўсіх нас.



Мне сёння мой сябар сказаў: “У нас у беларусаў – усё проста: як чуеш, так і пішаш, як пішаш, - так і чытаеш, як чытаеш – так і жывеш… Усё вельмі-вельмі проста”
А што – хіба не так!?


Рецензии