Я ж чакаю, чакаю, чакаю...
Безгалосаю мова мне стала.
Можа выстылі годы чаканнем душу
І яна бяз надзей замаўчала?
Можа сэрца агонь шызы попел пакрыў,
Што святлу праз яго ня прабіцца?
І ўжо вочы ня бачаць ні лесу, ні ніў,
Ні сярэбранай стужкі крыніцы.
Прагну сэрцам, душой хоць слывечка пачуць
Весткі добрай з далёкага краю
Як аблокі гады за гадамі плывуць
Я ж чакаю, чакаю, чакаю...
Свидетельство о публикации №113101700323
Так, усё добра будзе.
Ды толькі бывае,
Абложыць паскуддзе
Бы воўчая зграя
Дарогі й законы
Царкву й установы
І ты ня прыгонны
Прасіць іх гатовы,
Прачніцеся людзі
З мястэчкаў ды сёл
Красы больш ня будзе,
Як ёсць навакол!
Чаму забівае
Нам душы асот
Ня песьня лунае,
а ё....й в рот?
Чаму твае дзеці,
Шукаюць вядома,
Іх долю у свеце?
Ня знойдуць бо дома.
Дзе годнась, дзе мова?
Культура дзе? Святы?
Ўсе дні аднальковы,
Бы з пленума ўзяты
Дзе план вышэй Бога,
Дзе людзі - нулі!
Ў былое дарога.
Па ёй мы брылі,
Вядомыя строгай
КПСС,
Прамою дарогай
Ў калхозны прагрэс
Станислав Шастак 21.10.2013 00:10 Заявить о нарушении