Сiмфонiя халоднага дажджу
Канцэртам халодным дар непагоды.
Утульна вавёрцы сядзець у дупле,
А як той вароне на мокрай сасне?
Iграе сiмфонiю доджык асеннi,
Зацiхлi, спынiлiся здзiўлена ценi.
I нават туман прыпынiў свае крокi,
Дажджу падпяваюць з трэскам сарокi.
Малюе малая на шкле адным пальцам,
Не спiцца ў норцы вушасценькiм зайцам.
Сiмфонiю вецер паўторыць на бiс,
Слязою студзёнай сцячэ яна ўнiз.
Cяргей Брандт, 15.10.2013
Свидетельство о публикации №113101600987