У Таганрог
Прывакзальнымі вежамі Мінск памахаў
наўздагон мне,
І пачаўся прывабна-трывожны
чыгуначны шлях.
Невядомае радыё шэптам спявае ў вагоне,
Адгукаюцца колы нязменным рытмічным
“тах-тах”.
Асцярожна цягнік пасажыраў сваіх калыхае,
Толькі пільны памежнік расслабіцца нам не
дае,
Углядаецца ў твары сурова – работа такая,
Ды ушчэнт разбівае прыемныя сненні мае.
А за вокнамі, як кінастужка, - будыначкі
станцый
І за далеччу дзесьці хаваецца родны парог.
Засталося гадзінку-другую яшчэ
пратрымацца,
Каб нарэшце сказаць:
- Прывітанне табе, Таганрог!
Свидетельство о публикации №113101608160
Ольга Сафронова Таганрог 21.10.2013 20:24 Заявить о нарушении
Оксана Ярошенок 25.10.2013 20:49 Заявить о нарушении
Люба Солошина 07.11.2013 14:28 Заявить о нарушении
Оксана Ярошенок 10.11.2013 20:08 Заявить о нарушении
Люба Солошина 10.11.2013 21:22 Заявить о нарушении
Вершы мае часам друкуюцца ў "ЛіМе" і "Настаўніцкай газеце". На публіцы выступаю не часта: апоші раз - мінулым летам на Дні роднага горада - Маладзечна.
Оксана Ярошенок 11.11.2013 22:43 Заявить о нарушении