Провалиться мне тут же, если я вам соврал

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.

ПРАВАЛіЦЦА  МНЕ  НА  МЕСЦЫ, КАЛі  Я  ВАМ  ШТО  ЗБРАХАЎ.
***
Пайшоў  я  нАдысь  па  грыбочкі...
Чаго  купляць !
Пацягнемся,  і  самі  набяром !
Хадзіў  па  лесу  я,
ажно  да  ночы...
Ды – анічога !
Акрамя  што  камароў.

Мне  сустракалісь  мухаморы...
Пустых  бутэлек  шмат...
А  вось, каб  грыб...
Ну, хоць  адзін, каторы
паесці  можна, дык – няма !

Прысеў  ля  неЙкага  балотца.
Цыгарку  засмаліў, гарую...
І  чую,
нехта  да  мяне  цялёпаецца,
цераз  балотца,
напрамую...

Ну, я жа  чалавечак  не  з  пужлівых...
Але, кіёчак  нейкі  падабраў...
Ў  балотах  не  жывуць  шчаслівыя,
каб  нам  ад  іх чакаць  дабра.

А  уцякаць, паверце  мне, дурота...
Вачэй  няма  на  запатыліцы...
А  той, які  там  прэ  з  балота,
шчэ  можыць  наўздагонку  кінуцца !

Смалю  цыгарку  з  выглядам  героя,
якому  мора – па  калена...
А  сам  трасуся –
бо, кіёчак  разі ж  зброя...
Тут… кабы  добрае  палена...

А  выпаўзла  з  балота  сутварэнне...
Ня  звер  які… а  проста  мужычок...
Ну, росту  можа  што  Маленькага...
Маўчыць, смарчок...
Мо,  лешы ?..
Ну, і  я – маўчок...

Прысеў  ён  побач,
ні  у  чым  як  ні  бывала.
Ну,
бЫццам  і  ня  ён  тут  зараз  пёр  з  балота...
А  маё  сэрца,
што  дагэтуль  аж  скакала,
пакрыху  цёўкаць  стала,
без  спяхоты.

І, раптам,
я   пытанне  чую...
Як  быццам  словы  у  маіх  мазгах  капошацца...
І  разумею –
гэта ж  лешы  мне  тэлепатуе,
маўляў, прыпёрся  я  сюды  навошта ?

Канешне, мне  такое  непрывычна...
Але, размову  трэба ж  весьці.
І  я, ў  адказ, тэлепатычна –
што  вось  грыбкоў  схацеў  паесьці.

А  іх – нямА !
Дарэмна  спадзяваўся !
Павыбралі  ўсё  нейкія  засранцы.
Я  ногі  збіў, пакуль  бадзяўся,
а  шчэ  да  хаты  трэ  дабрацца...

Тэлепатую.
Сам  скачу  ў  эмоцыях.
Натура  жвавая – таму  машу  рукамі...
Бо, лешы  ўсё  дазнацца  хоча,
мо  я  ад  галадухі,
за  грыбамі  тут  блукАю ?

Ну, я  яму  і  выдаў  Сто  рацэптаў !
У  падрабязнасцях  жывапісаў !
Зрабіць  што  трэба,
з  грыбам  тым, ці  з  гэтым,
каб  смак  быў,
як  у  царскіх  страў...

Тэлепатую – смак  які  ў  апёнкаў...
МалЕнькіх, хрусткіх, ў  марынадзе...
Пра  белыя, з  смятанаю  смажОныя...
І  ежа  гэта, і  усладдзе... 

Таму, не  з  голаду,
а  з  цягі  да  прысмакаў.
Жыццё ж  у нас  звычайнае –
што  у  мяне, што  ў  лешага.
Яда – не  дзеля, каб  пакакаць.
Смак  ежы – каб  жыццё  пацешыць...

Калі б  хто  з  боку  нас  пабачыў,
то – палічыў бы  за  вар’ятаў.
СтарЫя  дурні  моўчкі  скачуць
у  лесе, быццам  малпяняты...

Баўбочуць  ўсе  пра  тэлепатыю...
А  у  жыцці  вы  ёю  карысталіся ?
Сустрэць  такіх  “спяцоў-аматараў”
вучоным  нават  не здаралася.

Паспачуваў, па-добраму, мне  лешы...
КанЕшне жа, тэлепатЫчна  зноў,
і  запрасіў  заходзіць, каб  пацешыцца
размоваю  пра  стравы, што  з  грыбоў.
 
І – знік...
А  я, як  ветрам  быў  узняты,
і  цераз  міг, каб  мне  тут  праваліцца,
ля  роднай  апынуўся  хаты !
З  грыбочкамі...
І  як жа  не  дзівіцца ?

Пайшоў  у  лес  я 
з  торбачкай, ды  ножыкам.
Бо, торбачку  лягчэй  насіць  рукамі.
А  зараз  на  руках – вісяць  два  кошыка...
Адзін – з  апёнкамі...
Другі – з  баравікамі...

Не  паверылі  ў  гішторыю  такую ?
Пра  тэлепатыю, пра  лешага ?
А  ўсё-ўсё  праўда-точна !
Заходзьце  ў  госьці – пачастую
дарункам  Лешага – грыбОчкамі !
*+*
15 кастрычніка 2013 г.

**( нАдысь – как-то  на  днях; чагО  куплЯць – зачем покупать; не  з  пужлІвых – не  из  трусливых; чакАць – ожидать; запатЫліца – затылок; брОя – оружие; сутварЭнне – сотворение; пОбач – рядом; зАраз – сейчас; дагЭтуль – до этого; пакрЫху – понемногу;  цЁўкаць – тикать; без  спяхОты – без торопливости;  рАптам – вдруг,внезапно; пытАнне – вопрос;  чУю – слышу; бЫццам – будто; разумЕю – понимаю,начинаю соображать; навОшта – зачем,с какой целью; размова – разговор; адказ – ответ; дарЭмна  спадзявАўся – зря надеялся;  бадзЯўся – бродил; жвавая – шустрая; блукАю – блужу потерянно; смажОныя – жареные; усладдзе – наслаждение; звычайнае – обыкновенное; з  бОку  нас  пабАчыў – со стороны нас увидел; палічЫў бы  за  вар’Ятаў – посчитал бы за  сумасшедших; бЫццам  малпянЯты – будто обезьяны; карыстАліся – пользовались; сустрЭць – встретить; “спяцОў-амАтараў” – спецов-любителей; нАват  не здарАлася – даже не случАлось; паспачувАў – посочувствовал; знОў – снова; размОваю – беседою;  пра  стрАвы – про блЮда; знік – исчез; апынУўся – очутилчя; хАта – дом; не  дзівІцца – не удивляться; кОшык – корзинка; пачастУю – угощу; падарУнкам – подарком). 


Рецензии