Рагнеда
Рагнеда
Былі і радасці, і беды...
Потым манашкі горкі шлях;
У палачанкі , ў Рагнеды -
род знакаміты ў вяках.
Пачатак апаведа
Ёсць падстава – палачанка
жыццё Рагнеды запісаць.
Думка да роднага ганка
ляціць заўжды - не стрымаць.
Вось аповесць пра Рагнеду -
сталы зрок, ведаў нямала
пішу задумку, ці лягенду,
што даўно ў сэрцы трымала.
Паведаць спяшу жывучым,
на карысць дзецям, сусвету,
хто цікавіцца мінулым
паведаю пра Рагнеду.
Шмат стагоддзяў зіма-лета.
ўспомніць пра Полацк мушу,
дзе язычніца Рагнеда,
як чаромха Белай Русі.
Ад княгіні да манашкі
нязвычайны шлях і вынік -
колькі мёду, піва, бражкі
выпіта, пакуль прыпынак.
Даўні летапіс упэўна
каштоўныя пяе словы,
так злажана і напеўна,
што расчуліцца гатовы.
Я, апарына натхненнем,
нявычарпальны плёну скарб,
між асветай, ачмуреннем
і ты ў палоне, ты ўжо раб.
Тваё прагнае натхненне,
творчы нявыказаны сверб...
Час спрыяльны, ці не вельмі,
свой пачынаю апавед.
Свидетельство о публикации №113101505082