Пакравы

Заблiшчыць за шыбай з хмар,
Ноч пачнецца не раптоўна -
Час за часам, паслядоўна,
З кошыка дзiвосных мар.

Святлом доўгiм праз акно
Падмяце падлогу месяц.
Зоркi над зямлёй развесiць
I накрые коўдрай-сном.

Шлях да ранiшняй зары
Зацярушыць жоўтым восень.
Груканне з дажджом на кроснах,
Смуткам у печцы дагарыць.

Цудны сон на Пакравы,
Быццам зорным смехам л’ецца.
Мiласэрнасць увойдзе ў сенцы,
З прабачэннем... за грахi...

Сяргей Брандт, 14.10.2013               


Рецензии