м л цэйск пратакол. пераклад верша У. С. Высоцкага
Так, гэта прау'да, скажы Сярога.
А калі б гнаць гарэлку не з апілак,
Дык што было б нам - с пау'ста на рыла?!
Пілі другую ля прылау'ку, у закуточку, -
Дык гэта толькі, як кропля у' бочку, -
Затым, у скверыку з дзіцячымі грыбкамі,
Затым - няведаю, - было што з намі.
Я з рыльца піу', але са змору, ды ня елы.
Таму, як шкло быу' - ашклянелы.
А у'жо калі і люлька падкаціла,
Тады было у' нас - пяцьсот на рыла!
Мы, прау'да, трэцуяга нахабна зацягнулі,
Дык тут памылка, - што перагнулі.
А калі акуляры спадару разбілі,
Дык то парцвейнам мы узмацнілі!
Таварыш першы нам сказау', мау'ляу', спыніцесь!
Не дзебашырце, ды разыйдзіцесь!
На "разыйсцісь" адразу я згадніу'ся -
І разыйшоу'ся, - і расхадзіу'ся!
А калі лаяу' на каго - карайце строга!
Дык то нау'раддзі - скажы, Сярога!
А што зваліу'ся - дык ад памутнення,
Крычау' не з гора - ад атупення!
Цяпер дазвольце пару слоу' без пратаколу.
Чаму нас вучыць сям'я ды школа?
Жыцце само нас пакарае строга!
Мы тут пагодзімся, - скажы, Сярога!
Вось ен прачнецца з ранку, - ды адкажа:
"Жыцце хай судзіць, хай абавяжа!
Дык адпусціце, вам жа лепей будзе,
Што клапаціцца - жыцце асудзіць!"
Вы не глядзіце, што Сяржук усе ківае, -
Ен разумее, ен разважае!
А што мау'чыць - дык гэта хваляванне
Ад прасвятлення ды разважання!
Не закрывайце, людзі, - плачуць дома дзеткі, -
Яму у' Хімкі, а мне - у' Мядзьведкі...
Ды усе адно: ау'тобусы ня ходзюць,
Метро закрыта, а у' таксі ня содзюць.
Прыемна, у'сеж такі, што нас тут паважаюць:
Глядзі - падвозюць, глядзі - саджаюць!
Абудзіць ранкам нас не пеу'нік кукарэкам -
Сяржант падыме, - як чалавекау'!
Нас ледзь не з музыкай праводзюць, як праспімся!
Я рупь спараччыу' - апахмялімся!
І у'се жа, братка, як цяжка у' нас дарога!
Эх, небарака! Ну, спі, Сярога!
Свидетельство о публикации №113101206784