Не чалавек вялiкi - чалавечнасць
Таму, што жабракi душой i сэрцам,
Не разумеюць, нам здаецца, нас,
Бо к сэрцу зачынiлi шчыльна дзверцу!
Палон кахання кожнаму вядом,
Пра асалоду пацалункаў марым,
Сябе запалу цалкам аддаем
I не адчуць, здаецца, лепей жару.
А я хачу вам нагадаць любоў…
Зямное пачуцце нябеснай сiлы:
Матулiну пяшчоту да сыноў,
Ласкавасць сэрца мiлага цi мiлай,
Штодзённы клопат аб бацьках старых,
Аб малых дзецях у сiроцкiм доме,
Пакiнутай жывёлы на двары...
Нам гэта пачуццё усiм вядома?
Жыццёвы шлях – iмгненняў чарада,
Складаецца з малых iмгненняў вечнасць.
Шмат iсцiн ёсць, сапраўдная адна :
Не чалавек вялiкi - чалавечнасць!
Свидетельство о публикации №113101203470
Няма слова "вялiк", нажаль, ёсць толькi "вялiкi"
Вершы 18.02.2014 22:32 Заявить о нарушении