Ад цьмы у новае жыццё
Каб жыць, жыццё сваё тварыць,
але з жыццём, што стала?
Сягодня дзень сышоў у цень, дзе чорная спакуса.
А што рабіць? Дзе чалавек згубіў свой почырк густу?
Ад цьмы ў новае жыццё – не трэба ночы – Вера…
Навошта беларус, мой брат, ты ў заняпад паверыў?
Мне нехта сумна падказаў, што “знікла скрыня шчасця”.
Я адкажу тут смела – вам – надзею лёгка скрасці!
Ад цьмы ў новае жыццё! Хто думае – “не будзе?”
Няхай жыве – адзін і сам хай гасне ў вечным брудзе.
А ты бярыся, дружа мой, за свае думкі – ў горы.
Бо толькі разам зможам мы звярнуць усей чэрні горы.
09.10.2013.
Свидетельство о публикации №113101004363