Казка. Прыгоды Iвонкi у восеньскiм лесе

Казка. Прыгоды Iвонкі ў восеньскім лесе

  Добры восеньскі вечар мае маленькія сябры! Дзень стаў кароткі, за акенцам ужо сцямнела, у небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце новую казку пра гарэзу Івонку і яе сяброў.
  У весачку, дзе жыве Iвонка з матулей, татам,  Антоськай і Савоськай   прыйшла восень. Лісце  на дрэвах  стала  разнакаляровым, у паветры  лятаюць  павуцінкі, зямельку пакрыў залаты дыван. Такая прыгажосць навокал!
  Захацела наша Івонка ў лес за грыбамі схадзіць. Узяла кошык, паклала ў яго яблыкі, хлеба, бутэлечку малака і канешне не забыла пра Антоську і Савоську. Па дарозе дзяўчынка напявала песенькі, смяялася, нешта распавядала сябрам і за размовамі непрыкметна дабраліся да лесу. У восеньскім лесе было ціха. Не чутно зязюлі, бо паляцелі яны ў цеплыя краіны. Калі-нікалі гэту цішыню зрушаў стук дзятла, ці спеў сініцы. Наперадзе паказалася сонечная палянка, спадарожнікі прыпыніліся на ей. Івонка разаслала хустачку, паклала на яе сваю ежу і пачала шукаць грыбы. У траве пад елачкай хаваліся тоўсценькія баравікі, а зусім побач  красуні лісічкі, быццам маленькія дзеткі, таўкліся пад бярозкамі ў шакаладных капялюшах абабачкі. Але хіба можна схавацца ад зоркіх вачэй нашай гарэзы? Не... І вось ужо поўны кошык, прыстала Івонка і вырашыла трошкі адпачыць і падсілкавацца.
Зірнула на хустачку з ежай, але што ж гэта? Дзе яблыкі? Можа Антоська з Савоськам з'елі? Не, яны не маглі так зрабіць. Пачала азірацца дзяўчынка па баках, і ўбачыла яблык, які рухаўся. Здзівілася гарэза. У яблык няма ног! Яна хуценька падбегла і засмяялася. На яе паглядаў спужанымі вочкамі вожык, на калючках якога быў яблык.
- Вось хто частаваўся  яблыкамі!
Калі ласка! Не шкада. У нас есць хлеб і малако, а яблык дома шмат-весела сказала Івонка.
  Вожык папоўз далей, а сябры, падсілкаваўшыся, у добрым настроі, з поўным кошыкам грыбоў пайшлі дамоў.
  Вось такая казка пра  дзяўчынку Івонку і яе сяброў, якія гулялі па восеньскім лесе. ДАБРАНАЧ мае маленькія сябры, салодкіх вам сноў!

Баю-баю,    Люлі-люлі,
Маляняты  ўжо   паснулі...
І    сабачкі  і  каты
Павярнулісь  на   бачкі,
Дрэвы золатам блішчаць,
У небе зорачкі гараць.
Баю-баю,   Люлі-люлі,
Маляняты  ўжо  паснулі.
Будуць ноч салодка спаць,
Сны шчаслівыя прысняць.
Баю-баю, Люлі-люлі,
Баю-баю, Люлі-люлі...


09.10.2013 г.


Рецензии
Лепо сказываешь!

Александр Алексеев 3   22.08.2015 11:42     Заявить о нарушении
Спасибо Александр! После Ваших отзывов захотелось написать новые сказки про Ивонку... С теплом и признательностью, Ирина.

Ирина Беларусова   31.08.2015 17:51   Заявить о нарушении
Значит, еще один день прожит не зря.
Благодарю Сердечно!

Александр Алексеев 3   31.08.2015 18:04   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.