Я не магу не думаць пра цябе...

Я не магу не думаць пра цябе.
Ты ўсюды побач – у думках і ў сне,
Ты той, каго хачу заўсёды бачыць,
Ну і каго мне ў гэтым вінаваціць?
Хіба што сэрца непакорнае маё…
Яно адно мне не дае спакою,
Яно заўжды напоўнена табою…
Каму паскардзіцца,
у каго прасіць парады?
Я ведаю,што ты не вінаваты…
Але ты побач, ты заўсёды прад вачыма,
Мне без цябе ўжо проста немагчыма…
Я да цябе звяртаюся, прашу:
“Прыйдзі, ды супакой маю душу…”
Ды толькі цішыня ў адказ… а сэрца
Усё так жа непакорна, моцна б’ецца…
13.09. 2011

© Кристина Песецкая


Рецензии