2 Што за цуд -гэты восеньски час!..
Лета бабіна вокал шчыруе!
Кліча лес да сябе ў госці нас,
Хараством ахіне, зачаруе.
Тут вандрую душой адпачыць,
Хоць мой нож і грыбоў не мінае,
Ды няшмат у кашы іх ляжыцць.
Прыгажосць жа навокал якая!
Шчодра дорыць пяшчоту дзянёк!
Атрымала душа здавальненне.
Раптам бачу праз елкі пянёк.
Хто паслаў мне такое “тварэнне”?
Падышла. Не знайду нават слоў!
Але сілы аднекуль узяліся,
І за справу бярэцца нож зноў,
Хоць дзівіся ты, хоць не дзівіся.
Ах, апенькі, - вы восені цуд!
Вас збіраць - грыбніку асалода.
Толькі бачу: і там вы, і тут.
Ну, напэўна, жартуе прырода.
Галава мая кругам пайшла,
Я стагну: “Кош паўнюткі, даволі!..”
Сваю сцежку ў лесе знайшла
І дамоў пацяглася паволі.
Свидетельство о публикации №113100704099