Н адкуль
***
Я узнікла Ніадкуль
І вярнуся ў Нікуды,
Там нямашака пакуль
Ані шчасця, ні бяды.
Ані цемры, ні святла,
Ані сцежкі, ні жытла.
Ёсць хіба што – неспадзеў,
І той быць не захацеў.
ПАКУЛЬ
Радуюць вочы зорнае ночы палотны,
Срэбныя краскі паўсюдна кладуцца свабодна.
Шляхам Птушыным прасочацца часу пісьмёны,
Заміраточацца знічкай нябеснай іконы.
Там, на Гасподніх слядах, мы сустрэнемся з вамі,
Тыя, каго пуцявіны ў дарогу пазвалі,
Словам малітвы сустрэнуць усіх нас анёлы
І пасвятлее ад крылаў бялюткіх наўкола.
Потым навучаць пісьмёны чытаць небасхілу,
І за плячамі прарэжуцца ў кожнага крылы,
Рэхам адклікнецца Шляху Птушынага далеч,
На гарызонце – аўтографаў нашых скрыжалі.
Людзі падымуць уночы бяссонныя вочы,
І прачытаць нашы знакі аднойчы захочуць.
...Ну а пакуль што ў жыцця я сягоння ў палоне,
Скінуў анёл мне пяро сваё прама на скроні.
Свидетельство о публикации №113100703743