памятаеш..

Пакінуты перон-
эпізод з жыцця.
Мёртвы вагон-
мімалётныя сустрэчы.
Мінулае ў мінулым
і час..
ён не лечыць.

Мінулае ў мінулым,
пераглядваеш даўнія фотаздымкі..
успаміны, як сняжынкі,
пралятаюць перад табой,
але..чамусьці няма турботы,
толькі спакой па нотам
кудысьці бяжыць.

Закрываеш вочы -
і бачыш сябе такім маленькім і наіўным.
Памятаеш, як ноччу,
накрыўшыся коўдрай з галавой, бязвінна,
спадзяваўся, што яна захавае цябе ад усяго..
Здаецца, колькі прайшло..
колькі хвілін, не, секунд мінула з таго часу?

Памятаеш..як са слоў "давай сябраваць",
без непатрэбных пытанняў пачыналася
штосьці па-дзяцінскі шчырае і добрае.
А як ты марыў навучыцца лятаць
і пераскокваў з ложка на ложак..
табе падабалася
ажыцяўляць
свае думкі. Можа
менавіта таму не было праблем.
Усё здавалася вырашальным,
такім лёгкім і спасцягальным.

Памятаеш..як ты злаваўся,
калі хто-небудзь цябе пераступаў,
а ты думаў, што не вырасцеш.
Як..каб ніхто не абураўся,
калі ішоў спаць, браў
з сабой адначасова некалькі цацак.
Як у школе скакаў
толькі па плітках аднаго колеру.

Памятаеш..
як марыў пайсці ў першы клас.
А потым..не раз
хварэў на хітрасць
і спадзяваўся на матуліну літасць.

Як узімку
бяжаў з языком на барадзе
на горку, лёд, дзе
мокрыя сябры будавалі крэпасць
і, на рэдкасць,
чакалі менавіта цябе.

Памятаеш..аднойчы,
зусім нечакана, адкрыў вочы
і прачнуўся.
Ужо падлетак.
Увесь сусвет перавярнуўся.
Вось так, непрыкметна,
пасталеў у адно імгненне.

Мінулае ў мінулым,
дзіцячыя фотаздымкі..
па пылінках
складваецца сучастнасць.

Бачыш у павуцінні перон,
забіты вагон,
шматзначнасць позіркаў
чарговых падарожнікаў.


Рецензии
Вось тут нешта не так:

А як ты марыў навучыцца лятаць
і пераскокваў з ложка на ложак..
цябе падабалася
ажыцяўляць свае думкі.
цябе падабалася

мабыць, "табе"?

Вершы   25.04.2014 01:49     Заявить о нарушении
Усё жыццё перад вачыма. Неверагоднае пачуццё. Пайду спаць з iм)))

Вершы   25.04.2014 01:52   Заявить о нарушении
Так, там павінна быць слова "табе", бо давальны склон)

Гэты верш увогуле нясмелы яшчэ..бо, здаецца, адзін з першых, якія я напісала па-беларуску. Шмат памылак і таго, што трэба змяняць)
P.S. Чамусьці сёння такое добрае надвор'е, што аж душа спявае і настрой усё паляпшаецца і паляпшаецца!

Аляксандра Фагот   25.04.2014 11:06   Заявить о нарушении

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →