Бацькоускi дом
Стаiць высока на гары.
А побач возера глыбока,
Калыша ветрык камышы!
Каля хаты, на прыгорку,
Стаiць вялiкi крыж,
Які нагадвае пра Бога-
Жыццё кароткае,глядзі ж!
А за возерам стаяла школа,
Якая домам мне была,
Дзе вучылi родну мову,
Дзе спадчына была мая!
Усё трывожаць успамiны,
Дзяцiнства цяжкае,але,
Расла свабоднаю,шчаслiвай,
Дзе вецер калыхаў мяне.
Пад шэпат траў
Ды каласоў пшанiцы,
І васiлькоў духмяны пах-
Глядзела ў неба і дзяўчынка
З цудоўнай казкаю ў вачах!
Ёй воблакi былІ пярынай,
На воблаках яна плыла,
Да зорак i да сонца-
Лятала, марыла, жыла!
Свидетельство о публикации №113100505676