Хаця я звiлiну y мазгу якуюсь маю...
Якуюсь маю,
Ды карыстацца не магу –
Яна – крывая.
На ёй то ўпадзін чарада,
То ўзлёты горак.
З такою мучыцца – бяда,
Амаль што гора.
А вы не ўгледзелі яшчэ
Маю няўдачу?
Ў мяне і думка не цячэ –
Блахою скача,
І ад ваганняў пачуцця
Няма ратунку.
А мо крывуліну хоць як
Спраміць у струнку?
Адбіць старанна малатком,
Зраўняць загібы,
Пасля цярпліва наждаком
Загладзіць хібы.
І пацягнуўшы два канцы
Ўбакі штосілы,
Паназіраць, напрыканцы:
Ці лепш зрабіла?
12.12.2011
Свидетельство о публикации №113100407052