Развитанне з вераснем
Ігар Белкін
(Переаклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/09/29/2391
Капіляры завужаны ціскам нябыту,
захрасаюць і глухнуць там эрытрацыты,
кроў cгушчаецца ў жылах
заціхае патрошку,
з-за чаго так здушыла,
ядрыць мяне ў дошку?
Як адкаўкае сэрца, душа отбарбосіць,
так з усімі бывае ўвесну і ўвосень
пад граковыя крыкі
і пад снегапады –
жыць падобна на фікус
у дэндрары ада!
Можна плюнуць на ўсё і гусці па даўніне,
начышчаючы боты, спяваць пра каліну,
і пакашліваць строга,
палайваць памяць:
ды пайшла б ты да Б-га,
звінець медзякамі!
Ды – бягуць лейкацыты як дождж з парасона,
кожны дзень усё цяжэй крочыць мне па адхонах,
і не скарга вам гэта,
а так, пераскокі
астудзёнага лета
ў эстонскіх вытоках!
Свидетельство о публикации №113100204571
Игорь Белкин 02.10.2013 16:01 Заявить о нарушении
Ляксандра Зпад Барысава 02.10.2013 16:03 Заявить о нарушении