Мой родны горад
Як цябе я люблю.
Твае старыя дахі
Я забыць не магу.
Гэты сумны куточак
Зноў чаруе мяне,
Абяцаю вяртацца
Зноў і зноў да цябе.
Прыпеў:
Гэта горад дзе я вырас,
Дзе я марыў і любіў.
Гэта горад самы лепшы,
Самы лепшы на Зямле.
Не, цябе я не забуду,
Буду памятаць заўжды.
Гэты горад самы лепшы,
Самы лепшы на Зямле.
Мая родная школа
Там на горке стаіць,
І мяне на сустрэчу
Зноў па-нову маніць.
Я жадаю вярнуцца
Зноў да школьных сяброў,
Я жадаю вучыцца
У яе жыхароў.
Прыпеў.
Самы родны куточак,
Дзе дом родны пяе,
Мая мама і тата
Там чакаюць мяне.
Я люблю іх бязмерна
Зноў прыеду да іх,
І скажу: ,,Я прыехаў!
Я люблю вас усіх! ’’
Прыпеў.
30 верасня 2013 года.
Свидетельство о публикации №113093008619