Размауляю з табой...
Размаўляю.
Ранкам, вечарам,
у сонечны дзень.
Ды не чуеш ты.
Адчуваю,
Што між намі дрыготкі цень.
Размаўляю.
Чытаю вершы;
Вымаўляю тваё імя;
Клічу
ў горкай самоце ўвечары;
Не хапае цябе сярод дня.
Ўспамінаю.
Самоту горкую
Не атрымліваецца прагнаць.
Прагну бачыць цябе,
далёкага,
І наяве
з табой
размаўляць...
18.08.2005г.
Свидетельство о публикации №113092904257