Званы
I хочацца не бачыць болей...
У дзьверы, вокны - кулямёты.
Як быццам:"Хто ты? Хто ты? Хто - ты?
Як быццам:"Маеш права жыць?"
А полымя - ужо дрыжыць.
Дрыжыць i рвецца да свабоды.
А там, за вёскай, агароды.
I, быццам, збегчы ёсць куды.
I воклiч: "Komm!" - "Хадзi сюды!
Вы - людзi трэцяга гатунку."
I ногi млеюць. " Паратунку..."
I вочы слепнуць. Слепнуць з жаху.
А полымя... Ужо на даху
Жыве i да свабоды рвецца.
А сэрца - б'ецца, б'ецца, б'ецца...
I...Замiрае...Быццам стыне...
Звiняць. Звiняць...Званы Хатынi...
Свидетельство о публикации №113092902259
И Вашу минуту озарения прекрасно понимаю. Если дольше - сердце разорвётся!
С уважением,
Чеслав Николич.
Чеслав Николич 26.10.2013 12:38 Заявить о нарушении
Владимир Шиманович 2 29.10.2013 01:48 Заявить о нарушении