Калiначка

Сірацінка  -  каліначка
Так  схіліла  галіначкі
Над вадой, каля берага,   
Дзе чакала і  верыла.
 
"Адкажы  мне, каліначка,
Падкажы мне, чароўная,
Ад  чаго  зажурылася
І  чаму  ты  бязмоўная?"
   
"Ад  таго  зажурылася,
Што  расту  сірацінкаю,
Ды каму  маладосць
Падару я з  галінкамі?"

Ёй і   ветрык шапоча,
Забаўляе  да  вечара,   
Толькі сэрца каліначкі
Ўсё  чакае  ля  берага…

Не турбуйся,  каліначка,
Будзь ты лёсам шчасліваю,
Будзь  заўсёды  ласкаваю,
А ў жыцці-не адзінаю!

ПрыпеЎ:

Каліна - маліна, надзея мая,
Ты радасць кахання і зорка мая.
Каліна- маліна з нябёсаў прыйшла, 
Цябе я кахаю -  зязюлька мая!         


Рецензии