Струмениць пара радасци былой
(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.proza.ru/2010/11/01/648
http://stihi.ru/2010/03/28/4571
Струменіць пара радасці былой,
Салодкай кавай астывае лета,
Дым цыгарэты з іскрамі ў вакно,
Здзімае вецер зорнаю каметай.
І кроча ціша вуліцай пустэльнай,
Ў духмяных ружах сціпла вечар спіць,
І дожджык за акном шапоча: Лета...
А заўтра Восень тут зашалахціць.
Свидетельство о публикации №113092706081