Ноч перад вялiкiм святам
Прылягла на дахi хат.
Да зары, з лучынкай зноў,
Бродзiць месяц, яе брат.
Ценню цягнуцца за iм
Рэчкi з квёлых завiрух.
Па камiн у снезе млын
I не бачны сад, раўчук...
Зоркi кропкамi дрыжаць
I крычыць, злуецца птах,
Што не можа доўга спаць,
Пад страхою, у сянях.
Над ракой зшарэла цень,
Не знайсцi на белым шлях.
I прачнецца новы дзень
З завiрухай на палях.
Сяргей Брандт, 18.12.2012
Свидетельство о публикации №113092210393