Адзiнота спаць не хоча
Не бяда, што так кахаю.
Бедны я i брыдкаваты,
Ды зямлi сваёй не маю!
А там трэба - конь сталёвы,
Тры авечкi, бочка з мёдам.
Хатка з студняю, карова
I садок за моцным плотам.
Адну прыгаршню чырвонцаў -
Бо паненка вось такая!
Для яе ўсходзiць солнца,
У нашым, за лясочкам, краi.
Хлопцы ходзяць табунамi,
З тым сядзiць, а з тым - рагоча.
Двор запоўнены вазамi
I грымiць гульба да ночы.
Дзе знайсцi цяпер дзяўчыну?
З беднатой хто жыць захоча?"
Холад лезе пад аўчыну,
Адзiнота спаць не хоча.
Сяргей Брандт, 05.12.2012
Свидетельство о публикации №113092210150