Блюз, якi ты помнiш
Знаёмы блюз, мясцовы каларыт.
А гукi б’юць, як кроплi ў парасон,
Каля кавярнi, на вуглу 4-ой Стрыт.
З табою побач, аж да самага мятро,
Праводзяць спрытна, а мiнула колькi?
Есць толькi мiг ды невядомае кiно,
Якiя падзялiлi пералёт цяжкi на долькi.
А тое, што было, магло бы i не быць,
Адзiн iз дзён, лiст жоўты па вадзе.
Напэўна тут не кожны змог бы жыць,
Амаль пад сэрцам i амаль зусiм нiдзе.
На Брайтане спявае саксафон
I колькi ў голасе яго роднай сумоты.
А словы б’юць, як кроплi ў парасон
I па сцяне сцякаюць дзённыя турботы.
Сяргей Брандт? 24.04.2013
Свидетельство о публикации №113092100311