Сустрэча каля банка
Там, дзе гараць агнi спакусай,
Неон халодным срэбрам зiхацiць,
Сустрэў я каля «Дойчэ Банка» беларуса,
Не прамiнуў, каб з iм загаварыць.
«Ну як, зямеля, твае справы ў цэлым?
Дамоў адсюль не цягне да раднi?»
«А ведаеш, усё даўным-даўно перагарэла,
Я на замежнай мове ноччу бачу сны.
Раней мяне Мiкiткам бацька клiкаў,
Цяпер па пашпарту я - Зiппер Мiхаэль.
Паслухаў «казкi» ды i выехаў пацiху,
Як злодзей ноччу з бацькавых зямель.
Раней я меў сваёй зямлi святую веру,
Цяпер каля чужых царквей мятлой мяту.
Закрылiсь назаўжды Радзiмы маёй дзверы,
Мо пойдзем да мяне? Я непадалек жыву...»
«Дык едзь да хаты, дома ўсё ж найлепей,
Там цяпер стала так як i было раней».
«Агнi рэкламы нешта сёння вочы слепяць,
А мне мясцi патрэбна, прыбiраць далей».
Я развiтаўся з земляком павольна,
Якi ні ёсць, а наш, мо добры чалавек,
Памылкi маладосцi - коскай у кожнай долi,
I не прызнаць iх - ёсць непаправiмы грэх.
Там, дзе гавораць з хрыпам надта тлустым,
Дзе мары вецер мокрым лiсцем разганяў,
Сустрэў я каля банка сябра-беларуса,
Ён тут, па-за мяжой, чужое смецце прыбiраў.
Сяргей Брандт, 29.10.2012
Свидетельство о публикации №113092101040