Жнiвеньскi снег
Губляецца смех у маўклівых пакоях.
Мы квёлыя дзеці ў ваенных стасунках
З уласным жыццём, маляваным у мроях.
Знікаюць малюнкі ў здзеклівай цемры,
І брэшуць сабакі па шляху наўсцяж,
Пракіслым вагнём дагараюць паперы,
Паляўнічы жыцця загубіў патранташ.
Я не дачакаўся ў жнівені снегу —
Няхай навальніца прыспее на люты,
Хай неба зальецца пранізлівым смехам,
І скончацца гэтай спякоты пакуты.
Свидетельство о публикации №113091804626