Панямонскi рай
За ракою - Панямонне,
А за лесам – Шчыры Гай.
Сад калгасны i затонi,
Маеш час - дык завiтай.
Птушак рэдкiх i не бачыў?
Вунь касач, фазан, глухар...
Зайцы па капусце скачуць,
Панямонскi зубр, як цар.
Рысь нырнула ў асiннiк,
Трэск сарокi на ўвесь лес.
Навiн свежых i актыўных
Доўгi лямант да нябес.
У рацэ шляхтуюць плоткi,
Спiць на дне заможны лiнь.
Верасковы смак салодкi,
На прасторы погляд кiнь.
Ад пакосаў i да лесу
Ляжыць святасць-хараство.
Анёл, краю спеўшы песню,
Не дапусцiць сюды зло.
За ракою - Панямонне,
А за лесам - ШчырыГай.
Сад калгасны i затонi,
Для жыцця ў вёсцы - рай.
Сяргей Брандт, 15.09.2013
Свидетельство о публикации №113091610741