Пiцi водар тваiх вачэй
На лугах-дыванах у кветках
І смяяцца усіх званчэй,
Як і дзеці смяюцца рэдка.
Стан акрыўшы вячэрняй смугой
Узляцець сонцу ўслед пад нябёсы
Каб забыць горач жыткі другой,
Дзе палітыкі й хмарачосы.
Дзе віруюць удзень і ў начы
Прага ўлады ды вечнага блуду,
Дзе пачуццяў няма, хоць крычы,
Дзе цябе і сябе сам забуду.
Каб піць водар тваіх вачэй,
Пазбывацца ў крыніцах смагі
Трэба жыць без аглядкі, ярчэй
А на гэта няма адвагі.
Свидетельство о публикации №113091509958