Я яшчэ не кахаю цябе, а так

Я яшчэ не кахаю цябе, а так…
Проста мне падабалася прыхiляцца
Да тваiх плячэй, цiха усмiхацца…
Усе – мiнулае, гэтаму не застацца,
Вiнаваты усе, кожны з нас дурак.

Я нiяк не кахаю цябе, а так…
Проста неба адчынiць све далонi,
Усё застыне у няясным i простым «помнi».
Яно – сонца, яно распускае промнi.
Нерухомасць, канешне, нядобры знак.

Я амаль не кахаю цябе, а так..
Проста памяць рэжа маланкай пальцы,
I зусiм не хочацца адхiляцца
Ад пуцi пачатага i здавацца.
Мне назло цябе намалюе памяць
Такiм родным, што мне не утрымацца,
А яна зусiм не дурны мастак.

Я зусiм не кахаю цябе, а так…
Ну але ж застанься са мной, застанься…


Рецензии